Прысуджаны да пакарання смерцю Ігар Гершанкоў скончыў пратэставаць супраць цэнзуры ў СІЗА №1. Адзін з так званых «чорных рыэлтараў» Ігар Гершанкоз, які чакае расстрэлу ў мінскім следчым ізалятары № 1, спыніў галадоўку.

Пра гэта распавяла яго маці Людміла Гершанкова, якая атрымала ад сына ліст:

— Наколькі я зразумела, ён скончыў галадоўку, калі атрымаў пасля двух месяцаў чакання адказ з Генеральнай пракуратуры на сваю скаргу аб катаваннях падчас следства па сваёй справе. Цяпер ён яшчэ чакае адказ на скаргу ад Дэпартамента выканання пакаранняў, — распавяла Гершанкова.

Ігар Гершанкоў абвясціў галадоўку 27 чэрвеня. Прычынай стала тое, што яго лісты і скаргі з СІЗА №1 не прапускалі. Ён і яго маці расцанілі гэта як спробу ціску на вязня. Сам Гершанкоў таксама не атрымліваў лісты- - у тым ліку адказ з Генеральнай пракуратуры, якога яму давялося чакаць два месяцы. Па словах маці, калі карэспандэнцыя стала даходзіць, ён вырашыў, што дамогся сваёй мэты, і спыніў галадоўку.

Магілёўца Ігара Гершанкова і яго змоўшчыка Сямёна Беражнога асудзілі на смяротнае пакаранне па справе так званых «чорных рыэлтараў» у ліпені 2017 года. Яшчэ двое фігурантаў — Таццяна Гершанкова і Барыс Калеснікаў — атрымалі 24 і 22 гады зняволення адпаведна.

Па версіі следства, з 2009 па 2015 год «чорныя рыэлтары» забівалі ўладальнікаў кватэр, каб завалодаць іх нерухомасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?