Фота Медыцынскі веснік

Фота Медыцынскі веснік

21 жніўня памёр Іосіф Робертавіч Варановіч — выдатны хірург, доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, адзін з заснавальнікаў беларускай школы траўматалогіі і артапедыі.

Іосіф Робертавіч некалькі месяцаў не дажыў да юбілею — у снежні яму споўнілася б 90 гадоў!

Апошнім часам ён хварэў, але яшчэ нядаўна прыязджаў на працу — у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, у які ён прыйшоў адразу пасля заканчэння ў 1953 годзе Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Ён займаўся навукай, кансультаваў пацыентаў, па параду да прафесара Варановіча звярталіся яго не менш знакамітыя калегі-вучні.

Сваю першую аперацыю Іосіф Варановіч выканаў яшчэ студэнтам, у 22 гады. А за ўсё прафесійнае жыццё правёў некалькі тысяч хірургічных умяшанняў, аперыраваў да 80 гадоў.

— Ён хірург ад Бога, чалавек каласальнай працаздольнасці, арганізаванасці, рэдкага стратэгічнага мыслення, — казаў вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі артапедыі і траўматалогіі дзіцячага і падлеткавага ўзросту РНПЦ ТА, кандыдат медыцынскіх навук Дзмітрый Цесакоў. — Іосіф Робертавіч можа прыйсці на аперацыю, тут жа ацаніць складанасць траўмы, падказаць варыянт выхаду, а то і не адзін. Яго інтэлект кантраляваў кожны міліметр тваіх дзеянняў. У асабістых зносінах ён застаецца даступным, адкрытым, душэўным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?