4 жніўня ноччу ў Брэсце два невядомыя размалявалі прыпынак «Тэхнічны універсітэт». 16 жніўня хлопец, які прадставіўся Аляксандрам, самастойна выйшаў на сувязь і сустрэўся з уладальнікам прыпынку, паведамляе «Віртуальны Брэст».
Аднак энтузіязм пакрыць шкоду знік, калі аднаму з іх прадэманстравалі вартасць сапсаваных канструкцый. Адно толькі шкло цягнула на 198 рублёў. Паўторная сустрэча, прызначаная праз некалькі дзён, калі павінны былі перадаць поўную суму страты, не адбылася: Аляксандр перастаў выходзіць на сувязь. Але прыпынак у гэты дзень ужо быў чыстым!
Відаць, што ноччу два чалавекі падышлі да павільёна, засланілі камеру, але не ўлічылі, што яшчэ адна фіксуе тое, што адбываецца.