Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Хізэр Ноерт выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Расіі адпусціць ўкраінскага рэжысёра, асуджанага на 20 гадоў «за тэрарызм» Алега Сянцова, які галадае ў расійскай турме на працягу 100 дзён.

«Мы ўстрывожаны перспектывай таго, што яшчэ адзін нявінны чалавек гіне ў расійскай турме», - заявіла яна.

Па словах Ноерт, Вашынгтон спадзяецца на тое, што расійскія ўлады выпусцяць Сянцова, каб пазбегнуць трагедыі, якая прывядзе да таго, што ЗША прызавуць прыцягнуць вінаватых да адказнасці за магчымую гібель рэжысёра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?