Yle.fi

У вайсковых сталовых з восені стане больш вегетарыянскай ежы. Адзін дзень на тыдзень будзе вегетарыянскім, піша yle.fi.

Але абед і вячэра аднаго дня не будуць вегетарыянскія, праўда, агульнае тыднёвае меню будзе ўключаць у сябе дзённы аб'ём вегетарыянскіх страў. Такім чынам, на тыдзень будуць двойчы прапаноўваць вегетарыянскую ежу, няхай гэта будзе вячэра або абед.

Рыба выключаецца са спісу інгрэдыентаў вегетарыянскіх страў. Малочныя прадукты і курыныя яйкі дазваляецца выкарыстоўваць. Вайскоўцам, у ліку іншага, прапануюць бульбу, пасту, сою і куорн.

Ва ўсіх вайсковых частках ужо даўно рыхтуюць вегетарыянскую і веганскую ежу для тых, хто не есць мяса. Доля раслінных прадуктаў паступова павялічвалася ў апошнія гады.

Увядзенне абавязковага вегетарыянскага дня не звязана з эканоміяй сродкаў. Галоўная прычына, як тлумачаць у абарончых сілах, —гэта карысць расліннай ежы і ўплыў мясной вытворчасці на змяненне клімату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0