Такая вось бульбіна гатунку «Сінявочка» вагой 1 кг 75 г (даўжыня — 183 мм, шырыня — 111 мм) вырасла на прысядзібным участку Міхаіла Аўсюкевіча, піша Браслаўская звязда.

Міхаіл Дзмітрыевіч сам здзіўлены незвычайным дарам прыроды і, разводзячы рукамі, кажа:

— Амаль за 70 гадоў жыцця ўпершыню бачу такі клубень, да таго ж з угнаенняў восенню на агародзе ў глебу была пакладзена адно перагнілое лісце ды трава. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0