kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з візітам у Расію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Праграмай візіту запланаваны перамовы з Уладзімірам Пуціным, якія пройдуць у Сочы.
Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць шырокі спектр пытанняў у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях і на міжнародных пляцоўках, сусветны парадак дня.