Загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска прысуджаная да 3 гадоў і 6 месяцаў калоніі. Як паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда, жанчыне таксама на працягу 5 гадоў забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Як высветліла следства, абвінавачана з чэрвеня па снежань 2016 года атрымала некалькі хабараў, усяго на 6 тысяч еўра, «за ўнясенне ў праект тэхнічных характарыстык аўтаматычнага аналізатара мачы такіх зменаў, якія дазволілі б НВПУП «Б» ўдзельнічаць пры правядзенні дзяржаўнай закупкі, а таксама ў наступным атрымліваць выгады маёмаснага характару».

Суд прызнаў жанчыну вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў, з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Напярэдадні па абвінавачванні ў хабарніцтве быў асуджаны намеснік галоўнага ўрача Мінскай абласной дзіцячай бальніцы. Медык атрымаў 6 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?