Дзевяцярых дзяцей, якіх увесну забралі ў шматдзетнай сям'і ў Радашковічах, вярнулі бацькам. Шасцёра дзяцей будуць з мамай і татам ужо сёння. Трое самых маленькіх — бліжэй да выходных, піша Tut.by.
Пасля інцыдэнту шасцярых дзяцей адравілі ў прытулак пры Радашковіцкай школе-інтэрнаце, трох самых маленькіх узялі пад апеку сваякі мамы. У чэрвені суд прызнаў жанчыну вінаватай у тым, што яна біла дзяцей рамянём, і прысудзіў да штрафу 15 базавых (360 рублёў 50 капеек).
- 22 жніўня рашэннем камісіі па справах непаўналетніх ўсіх дзетак вярнулі бацькам, - распавядае Вольга Клепакова, намеснік старшыні КДН Маладзечанскага райвыканкама. - Шасцёра рабят, якія знаходзіліся ў прытулку, будуць дома ўжо сёння. Трое самых маленькіх — да выходных. Зараз яны ў прыёмнай сям'і, рыхтуецца рашэнне на іх вяртанне.
За пяць месяцаў, пакуль дзеці былі не ў сям'і, мама з татам усвядомілі: біць дзяцей рамянём нельга — і выправіліся.
- Бацькі вельмі рады, што дзеці вяртаюцца, мы ўпершыню ўбачылі, як яны ўсміхаюцца. Дзеці таксама вельмі хочуць дадому, — кажа Вольга Клепакова. — У апошні час мама з татам ішлі на кантакт. Для ўсіх дзетак абсталявалі дома адсутныя спальныя месцы. На душы спакойна, што сітуацыя змянілася ў лепшы бок.
— А што з Ягорам, які распавёў пра ўсё, што адбывалася ў сям'і?
— Нейкі час ён не кантактаваў з бацькамі, але цяпер ужо камунікуе і хоча дадому.
Усе гэтыя пяць месяцаў мама працавала на прадпрыемстве ў Маладзечне. Цяпер яна зноў вернецца ў дэкрэт: будзе глядзець малых. Назіраць за сям'ёй таксама працягнуць, шэсць месяцаў за імі будзе прыглядаць школа.





