Прадпрыемства «Гроднаводаканал» пачало замену старых савецкіх люкаў у цэнтры Гродна, паведамляе Hrodna.life. На новых люках размешчаны герб горада, год першай згадкі пра яго і назва на чатырох мовах.
Цікава, што ў цэнтры люка вялікімі літарамі надпіс зроблены рускай мовай — «Гродно». Надпісы па-беларуску («Гродна» і «Гародня») таксама ёсць, але на краях люка, побач з кітайскай і польскай назвай горада.





