Як так? Чаму па-руску? Да гэтага ж валідатары «размаўлялі» па-беларуску?
Прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб супакоіў неабыякавых пасажыраў:
«Кампанія-распрацоўшчык праграмнага забеспячэння напярэдадні Еўрапейскіх гульняў тэстуе новую версію праграмнага забеспячэння. І кампанія зараз правярае рускую і англійскую мовы».
Як паабяцалі ў кампаніі, заўтра ўсё вернецца да звыклага рэжыму, і валідатары зноў стануць «адказваць» на аплату па-беларуску.





