У Рагачове 4-гадовае дзіця заціснула нагу ў батарэі. Бацькі не могуць самастойна справіцца з праблемай і звярнуліся па дапамогу да супрацоўнікаў МНС.
У батарэю трапіла ступня левай нагі хлопчыка. Ратавальнікі дапамаглі дзіцяці — з хлопчыкам усё добра, шпіталізацыя не патрабуецца.





