У Беларусі пашыраюцца межы свабодных эканамічных зон і магчымасці развіцця іх інфраструктуры. Адпаведны ўказ №346 падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Указам прадугледжваецца пашырэнне тэрыторыі свабодных эканамічных зон «Магілёў», «Віцебск», «Мінск» і «Гроднаінвест».
Для стварэння інфраструктуры ў СЭЗ зараз могуць выкарыстоўвацца дадатковыя крыніцы фінансавання, не забароненыя заканадаўствам, што дасць магчымасць выкарыстоўваць на гэтыя мэты крэдытныя сродкі. Указам замацоўваецца магчымасць вызначаць у якасці заказчыкаў па праектаванні і будаўніцтву аб'ектаў інфраструктуры ў межах СЭЗ іншыя арганізацыі, акрамя адміністрацый СЭЗ.





