Журналістка тэлеканала «Расія-24» Дар'я Казлова страціла прытомнасць у жывым эфіры пасля інтэрв'ю з кіраўніком Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі.
Спачатку гаворка дзяўчыны запаволілася і стала перапыняцца, а потым прадстаўніца СМІ пахіснулася. Міністр прамысловасці і гандлю паспрабаваў падтрымаць яе, аднак журналістка ўсё ж ўпала. Пасля гэтага трансляцыя завяршылася.





