У Ветцы 43-гадовага мужчыну западозрылі ў продажы канопляў і прыйшлі да яго з ператрусам.

Дома ў мужчыны нічога не знайшлі, затое ў лазні міліцыянераў чакаў сюрпрыз — тут яны знайшлі памяшканне, прызначанае для вырошчвання марыхуаны, адкуль канфіскавалі тры пакеты з насеннем канопляў, скрутак з расліннай масай зялёнага колеру, асвятляльныя лямпы, вазоны і ёмістасці з металу з уцяпляльнікам.

Цяпер за сваё «хобі» мужчына можа атрымаць сур'ёзны тэрмін. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — 8 гадоў з канфіскацыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?