Аўстрыя цалкам адданая адзінай пазіцыі Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да Расіі. Пра гэта ў сераду заявіў аўстрыйскі канцлер Себасцьян Курц, спрабуючы супакоіць крытыкаў з-за візіту Уладзіміра Пуціна на вяселле кіраўніка МЗС Аўстрыі, паведамляе Reuters.

У мінулыя выходныя Карын Кнайсль станцавала з Пуціным на сваім вяселлі, выклікаўшы хвалю крытыкі ў мясцовых медыя, якія абвінавацілі яе ў падрыве палітыкі ЕС у дачыненні да Расіі.

 

Фота: kremlin.ru.

«Наша знешняя палітыка ў дачыненні да Расіі выразная… і з'яўляецца абавязковым рашэннем Еўрапейскага Саюза», — заявіў Курц на прэс-канферэнцыі ў сераду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна