Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім забойстве двух жыхароў вёскі Навасады Барысаўскага раёна.
Паводле следства, 5 сакавіка падчас распівання спіртных напояў паміж братамі і 25-гадовым мясцовым жыхаром адбыўся канфлікт на словах, прычыну якога абвінавачаны не можа ўспомніць. Тады ён схапіў сякеру і нанёс абодвум каля 50 удараў, пасля чаго праз акно схаваўся ў лесе.
Праз некаторы час вярнуўся дадому, пераапрануўся і схаваў адзежу са слядамі злачынства. Падчас ператрусаў мяшок з рэчамі быў знойдзены ў хляве ў дровах.
Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.
Чытайце таксама: У Барысаўскім раёне двух братоў засеклі сякерай





