Буйны швейцарскі банк Credit Suisse замарозіў прыкладна 5 мільярдаў даляраў на рахунках, звязаных з Расіяй, каб пазбегнуць наступстваў амерыканскіх санкцый, паведамляе Reuters.

У Credit Suisse адмовіліся назваць імёны ўладальнікаў замарожаных рахункаў.

Як адзначае Reuters, для расійскіх алігархаў такі крок можа заблакаваць важны канал фінансавання, а таксама бяспечную гавань для іх мільярдных багаццяў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна