Ва ўзросце 81 год памёр Аляксандр Лапіцкі. Пра гэта паведамляе сайт belprauda.org.
Гэта грамадскі актывіст, які быў прысуджаны да прымусовага лячэння за абразу суддзяў і чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.
У лістах да чыноўнікаў пенсіянер выкарыстоўваў слова «казлы», «ідыёты» і «адмарозкі». Ён западозрыў, што тэракт у мінскім метро быў арганізаваны Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле Аляксандра Лапіцкага, ягоны канфлікт з уладай пачаўся пасьля выхаду ў 1999 годзе ягонай брашуры «За жалезнай заслонай», у якой ён працытаваў выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт Гітлера.





