Уладзімір Пуцін на турніры па самба, 22 жніўня. Фота Kremlin.ru.

Уладзімір Пуцін на турніры па самба, 22 жніўня. Фота Kremlin.ru.

Перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі прайшлі 22 жніўня ў Сочы. Вынікі сустрэчы пакуль невядомыя. 

З цікавых фактаў: Аляксандр Лукашэнка не наведаў турнір па баявым самба, які традыцыйна праходзіць у Сочы пад патранажам прэзідэнта Расіі. Хоць прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў раней анансаваў прысутнасць беларускага госця на ім, а сам Пуцін у прысутнасці журналістаў адзначаў: «Аляксандр Рыгоравіч, рады вас бачыць. У нас з вамі сёння яшчэ будзе вячэрняя, спартыўная, праграма».

Увечары Пяскоў растлумачыў адсутнасць Лукашэнкі так: «Нічога не здарылася. У Лукашэнкі былі іншыя планы. Перамовы прайшлі вельмі добра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?