Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў стане новым паслом Беларусі ў Расіі. Пра гэта паведаміў блогер Нязыгар пасля перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы. Блог Нязыгара належыць кіраўніку расійскага афіцыйнага агенцтва ТАСС.
Папярэдні пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка 18 жніўня быў прызначаны віцэ-прэм'ерам, адказным за сацыяльныя пытанні.
Рыжанкоў у свой час прыйшоў у Адміністрацыю прэзідэнта з дыпламатычнай службы.





