Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Нью-Хэйвене з прызавым фондам 799 000 даляраў, піша Tut.by.
У паядынку 1/8 фіналу Арына (№ 25 WTA) у трох сэтах перамагла прадстаўніцу Аўстраліі Дар'ю Гаўрылаву (№ 24 WTA) - 6:3, 6:7 (6: 8), 7: 5. Матч працягвалася 2 гадзіны 46 хвілін. У мінулым годзе Гаўрылава перамагала ў Нью-Хэйвене.
У чвэрцьфінале Сабаленка пазмагаецца са швейцаркай Беліндай Бенчыч (№ 43 WTA)
А вось Аляксандра Сасновіч прайграла Каралін Гарсія 7:6 (7:2), 2:6, 4:6.





