flickr.com

flickr.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў сваёй адзінай памылкай нечаканую перамогу на выбарах 2016 года. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў твітары.

«Адзінае, што я зрабіў няправільна, гэта перамог на выбарах, хоць усе чакалі поспеху Хілары Клінтан і дэмакратаў. Праблема была ў тым, што яны забыліся правесці выбарчую кампанію ў мностве штатаў!» — напісаў амерыканскі лідар.

Так ён адрэагаваў на шматлікія абвінавачванні з-за нібыта здзейсненых правапарушэнняў у перыяд перадвыбарнай кампаніі. 22 жніўня былы адвакат кіраўніка дзяржавы Майкл Коэн прызнаўся, што заплаціў дзвюм жанчынам за маўчанне пра інтымныя сувязі па ўказанні Трампа. Ён паведаміў, што здзейсніў злачынства, заплаціўшы са сродкаў перадвыбарнай кампаніі, каб паўплываць на выбары. Тэрміны і сумы ў матэрыялах суда супадаюць з гісторыямі былой порнаактрысы Стэфані Кліфард і былой фотамадэлі часопіса Playboy Карэн Магдугал, якім заплацілі за невыдаванне пра сувязі з кіраўніком дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0