У кантрольна-рэвізійнай службе Мінсктранса Еўрарадыё выклалі сваю версію чарговай бойкі кантралёра і «зайца» побач з прыпынкам на Плошчы Перамогі. Па словах прадстаўнікоў арганізацыі, безбілетнік сам напаў на кантралёра, а перад тым паспрабаваў збегчы. Міліцыю чакалі паўгадзіны. 

«Быў выяўлены безбілетны пасажыр, у якога быў неаплачаны праезд. Для складання пратакола ці пастановы яго папрасілі выйсці на прыпыначным пункце, - распавялі Еўрарадыё ў Мінсктрансе. - Ніякіх дакументаў у мужчыны пры сябе не было, быў выкліканы нарад міліцыі. 

Праз паўгадзіны чакання пасажыр пачаў казаць, што больш не можа тут быць, і паспрабаваў сысці. Кантралёр папярэдзіў, што той не падпарадкоўваецца законным патрабаванням, пакідае месца адміністрацыйнага правапарушэння. Пачаўся канфлікт, цягам якога мужчына ўдарыў кантралёра, у адказ на што той не вытрымаў і пачаў абараняцца».

Кантралёр пабіўся з «зайцам» 21 жніўня прыкладна а 19-й гадзіне. Відавочцы сцвярджаюць, што безбілетнік быў нападпітку. Адзін са сведак здарэння зняў яго на відэа. Паміж пасажырам і кантралёрам адбываецца канфлікт, падчас якога кантралёр б’е «зайца» па твары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?