president.gov.ua
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп накіраваў віншаванне з нагоды Дня Незалежнасці Украіны на адрас прэзідэнта Пятра Парашэнкі. «Ад імя народа Амерыкі я хачу павіншаваць Вас і народ Украіны з 27-й гадавінай вашай незалежнасці, якую вы адзначаеце 24 жніўня», — гаворыцца ў пасланні.
«Народу Украіны ёсць чым ганарыцца: на працягу чатырох гадоў Украіна мужна супрацьстаіць расейскай агрэсіі з блаславёнай яркай грамадзянскай супольнасцю, растучай эканомікай і Узброенымі сіламі, якія з'яўляюцца магутнымі як ніколі раней», - адзначыў Трамп.
Прэзідэнт ЗША дадаў: «Памятайце, калі ласка, што Злучаныя Штаты заўсёды будуць стаяць побач з Украінай, у той час, калі яна абараняе свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць у рамках міжнародна прызнаных межаў».
Прэзідэнт ЗША пажадаў Украіне мірнага, шчаслівага і паспяховага года.





