Сваякі былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля падазраюць, што яго няма ў жывых, бо ён не выходзіць на сувязь. Пра гэта агенцтву ria.ru расказала яго пляменніца Вікторыя Скрыпаль.
Па словах жанчыны, у СМІ таксама няма яго фатаграфій пасля атручвання ў брытанскім горадзе Солсберы.
Вікторыя распавяла, што дачка Сяргея Скрыпаля Юлія ў апошні раз звязвалася з роднымі ў дзень нараджэння бабулі Алены Якаўлеўны ў канцы ліпеня.
Тады Юлія паведаміла, што бацька ідзе на папраўку, аднак ён не можа размаўляць з-за трахеастомы. Пры гэтым яна паабяцала, што, як толькі трубку вымуць, мужчына патэлефануе родным.





