У ходзе ранішніх таргоў на Маскоўскай біржы расійскі рубель працягнуў падзенне адносна даляра. Амерыканская валюта паказвае рэкордныя значэнні.
Па стане на 11:59 за адзін даляр на біржы даюць 68,77 рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы. Апошні раз на гэтых узроўнях пара даляр-рубель таргавалася ў красавіку 2016 года.
Папярэднія лакальныя максімумы даляр паказаў 13 жніўня, тады яго найвышэйшая цана склала 68,66.
Еўра таргуецца па стане на 11:59 па 79,49 рубля.
Растуць даляр і еўра і на таргах у Мінску.
Амерыканская валюта вырасла на 0,0127 да 2,0553 беларускага.
Еўра вырас на 0,0116 да 2,3765.
А вось расійскі рубель упаў ніжэй за тры рублі. Расійская валюта таннее на 0,0218 да 2,9987 беларускага за 100 расійскіх.
Апошні раз расійскія грошы каштавалі так танна ў лістападзе 2016 года.





