У чацвер невядомы здзейсніў напад з нажом у горадзе Трап каля Парыжа, паведамляе Deutsche Welle.

У выніку нападу загінулі два чалавекі, яшчэ адзін атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. Як заявіла прадстаўніца паліцыі, злачынца «нейтралізаваны». Па дадзеных шэрагу СМІ, нападнік быў забіты. Пра асобу злачынца і матывы яго дзеянняў пакуль не паведамляецца.

Напад адбыўся раніцай у чацвер на вуліцы. Пасля гэтага мужчына схаваўся ў адным з дамоў, але потым выйшаў вонкі, пасля чаго быў сустрэты паліцэйскімі. Міністр унутраных спраў Францыі Жэрар Каломб адзначыў хуткую рэакцыю спецслужбаў.

Следчыя пакуль прытрымліваюцца думкі, што гаворка ідзе аб сямейным канфлікце, а ўсе загінулыя былі сваякамі нападніка. Французская тэлерадыёкампанія BFMTV перадае, без указання дакладнай крыніцы інфармацыі, што нападнік быў вядомы спецслужбам і паліцыі з-за радыкальных поглядаў, а таксама што ён падчас здзяйснення злачынства выкрыкваў фразы на арабскай мове. Пакуль ні адна з версій афіцыйна не пацверджана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру