На беларускіх сайтах па продажу нерухомасці з’явілася неардынарная кватэра. Сталічная хрушчоўка, адрамантаваная «па-багатаму». Вялікія люстры, барочная пампезная мэбля, камін і партрэт цара-бацюхны — у камплекце.

Метраж для трохпакаёвай кватэры не такі і вялікі — 57 метраў. Але каштуе нямала — $85 тысяч. Прычым, як стала вядома «Нашай Ніве», паўгода таму цяперашні гаспадар набыў гэтае жыллё за $52,5 тысячы ў эквіваленце.

Адкуль жа ўзялася нацэнка амаль 35 тысяч «зялёных»? Няўжо за багаты рамонт?

«Наша Ніва» адшукала Мікалая Іванавіча, гаспадара кватэры. Ён прадстаўнік народу рома (прасцей кажучы, цыган). Жыве ён у іншай кватэры. Род яго заняткаў невядомы. Сам Мікалай Іванавіч пра сваю працу гаварыць не захацеў і ўвогуле адказваў на пытанні не вельмі ахвотна. Але запэўніў, што кватэру набыў ужо з такім рамонтам. А чаму хутка прадае і адкуль такая нацэнка, казаць не стаў.

Што ж тычыцца партрэта Мікала ІІ, то яго павесіў сам Мікалай Іванавіч.

«Не, я не манархіст. Проста карціна спадабалася», — патлумачыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?