Гісторык Яўген Спіцын у эфіры праграмы «60 хвілін» на тэлеканале «Расія 1» выказаў меркаванне, што Расія, як ядзерная дзяржава, даўно магла б скінуць на Украіну «маленькую бомбачку». Эфір праходзіў 22 жніўня.

Другую частку праграмы прысвяцілі Украіне. Пасля гарачай спрэчкі Спіцын звярнуўся з рытарычным пытаннем да Вадзіма Трухана, якога называюць украінскім дыпламатам. «Вы казалі, што Расія — гэта вялікая дзяржава, у якой адна з наймацнейшых армій свету, уладальніца ядзернай зброі і гэтак далей. Вось адкажыце мне на простае дзіцячае пытанне: што ж, валодаючы ядзернай зброяй, мы чатыры гады вядзём вайну з Украінай? Чаго б нам не скінуць усяго адну бомбачку на Кіеў? Знішчыць кіеўскі фашысцкі рэжым і ўсё — праблема вырашана», — звярнуўся Спіцын да ўкраінца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру