Андрэй Павук у майцы, якая не спадабалася мясцовым чыноўнікам.
Гісторыя з гэтай майкай пачалася яшчэ ў чэрвені: у пачатку лета Андрэй Павук прыйшоў на выпускны ў майцы, якая змяшчала партрэты чыноўнікаў: старшыні Акцябрскага райвыканкама Уладзіміра Елісеева і кіраўніцы спраў Валянціны Шлапаковай. Пад фотаздымкам быў надпіс «Яны любяць цябе». Чыноўнікі тады падобны крэатыў не ацанілі і напісалі на блогера заяву ў міліцыю, маўляў, ён такой майкай іх абразіў. Але прыцягнуць да адказнасці Павука не ўдалося.
У пачатку ліпеня сам Андрэй зрабіў на вуліцы Рудабелкі апытанку на тэму, ці можна лічыць абразай майку з фотаздымкам чыноўнікаў і надпісам «Яны любяць цябе». Відэаматэрыял ён апублікаваў на сваім канале 4 ліпеня, а 8 ліпеня на гэтую ж тэму выйшаў сюжэт на Белсаце. Ён у тым ліку змяшчаў кавалак апытанкі, зробленай Павуком.
У выніку блогера прызналі вінаватым ў незаконным распаўсюдзе прадукцыі СМІ: «выканаў функцыю журналіста замежнага СМІ». Сам Андрэй сябе вінаватым не прызнае і запэўнівае, што з Белсатам не супрацоўнічае. «30 базавых велічынь за тое, чаго я не вырабляў», — абураецца ён.
Сюжэт, за які блогера і аштрафавалі.





