Жыхара Мінска будуць судзіць за сэксуальны гвалт у дачыненні 6-гадовай пляменніцы на Камчатцы. Ён, паводле следства, здзейсніў злачынства яшчэ ў 2015 годзе. Свае злачынствы здымаў на відэа.
Паводле мясцовай пракуратуры, 44-гадовы жыхар Мінска гасцяваў у сваёй сястры. Ён здзейсніў супраць пляменніцы гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару.
Адначасова злачынец здымаў усё на фота і відэа. Гэта стала падставай абвінаваціць яго не толькі ў гвалце супраць дзяўчынкі, але і ў вырабе парнаграфічных матэрыялаў. Адзін з артыкулаў, па якіх ён абвінавачваецца, прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі, іншы — да 20.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў беларускай калоніі. Тут за аналагічныя злачынствы, а таксама незаконны абарот наркотыкаў яго прысудзілі да 14 з паловай гадоў пазбаўлення волі.





