Прэзідэнт Эстоніі на адкрыцці помніка ахвярам камунізму. Фота: Эстонскае радыё.

Прэзідэнт Эстоніі на адкрыцці помніка ахвярам камунізму. Фота: Эстонскае радыё.

У Таліне адкрылі мемарыял памяці ахвяр камунізму, паведамляе эстонскае радыё. На ім выбітыя імёны больш за 22 тысяч эстонцаў, якія загінулі ў выніку дзеянняў савецкай улады.

Удзел у цырымоніі адкрыцця манумента прынялі прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд і міністр юстыцыі Урмас Рэйнсалу. Акрамя таго, на цырымонію запрасілі больш за 500 чалавек, рэпрэсаваных у гады СССР.

Мемарыял у раёне Маар'ямяэ складаецца з дзвюх частак. Першая з іх, якая мае назву «Шлях», уяўляе сабой дзве сцяны, на якіх выбітыя імёны загінуўшых у выніку рэпрэсій эстонцаў. Наведвальнікі, якія праходзяць уздоўж іх, трапляюць у частку мемарыяла пад назвай «Хатні сад», дзе знаходзяцца фруктовыя дрэвы. На будаўніцтва мемарыяла выдаткавалі каля €6 мільёнаў. Яго адкрыццё было прымеркавана да агульнаеўрапейскага дня памяці ахвяр таталітарных рэжымаў (23 жніўня).

Фота: Эстонскае радыё.

Фота: Эстонскае радыё.

Фота: Эстонскае радыё.

Фота: Эстонскае радыё.

Фота: Эстонскае радыё.

Фота: Эстонскае радыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?