Жыхару горада Гродна патэлефанавалі з Іспаніі і паведамілі сумную навіну. Грамадзяніну сказалі, што памёр адзін з яго далёкіх сваякоў, але той пакінуў у спадчыну гэтаму мужчыну 36 мільёнаў еўра. Праўда, каб аформіць усе дакументы для атрымання грошай неабходна заплаціць унёсак, роўны 10% ад сумы.

Праз некаторы час з атрымальнікам спадчыны звязаўся адвакат, які папрасіў перавесці грошы ў банк на тэрыторыі Партугаліі, патлумачыўшы гэта тым, што там няма працэнтаў за перавод. Грамадзянін паслухаўся і перавёў 8 тысяч еўра і пасля гэтага ўсе кантакты з ім былі абарваныя. Раззлаваны мужчына звярнуўся па дапамогу ў праваахоўныя органы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру