Мужчына ў Нароўлі набыў для сябе марыхуану і захоўваў яе на працы за батарэяй. Яе б не знайшлі, калі б міліцыя не стала абшукваць памяшканне ў пошуках выкрадзеных рыбалоўных сетак.
Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу па артыкуле «незаконнае без мэты збыту набыццё і захоўванне наркатычных сродкаў». Суд прысудзіў мужчыну да абмежавання волі на пяць гадоў.





