У расійскім урадзе патлумачылі адсутнасць прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева на публічных мерапрыемствах спартыўнай траўмай.
Фота: урад Расіі.
«Траўма, атрыманая падчас заняткаў спортам, пакуль не дазваляе прэм'еру праводзіць публічныя мерапрыемствы», — сказалі ў прэс-службе расійскага ўрада.
Мядзведзеў апошні раз з'яўляўся на публіцы 14 жніўня.





