У інтэрв'ю тэлеканалу Sky News Джуліяні, які цяпер з'яўляецца юрыстам прэзідэнта ЗША, паказаў, што адправіць у адстаўку Дональда Трампа шляхам імпічменту магчыма толькі па палітычных матывах. «У гэтым выпадку амерыканскі народ уздыме паўстанне», - выказаў меркаванне былы мэр Нью-Ёрка.

Датычна заяў экс-адваката Трампа Майкла Коэна аб тым, што будучы прэзідэнт плаціў грошы порнаактрысе «за маўчанне», Джуліяні адзначыў, што яго кліент, «відавочна, здзейсніў пралік». Але заявы Коэна ў судзе ён палічыў малазначнымі. «Гэты хлопец нічога не ведае пра справу аб умяшанні Расіі ў выбары, ён нічога не ведае пра кампанію супраць Трампа. Ён проста хлус», - заявіў Джуліяні.

Sky News зазначае, што інтэрв'ю экс-мэр Нью-Ёрка даў у Шатландыі, куды ён ездзіў пагуляць у гольф на пляцоўку, якая належыць Трампу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?