Міхаіл Бабіч прызначаны паслом Расіі ў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін.

Бабіч таксама прызначаны спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі «па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь».

Міхаіл Бабіч нарадзіўся ў 1969 г. у Разані, з 1986 па 1995 год праходзіў вайсковую службу ў ВДВ і КДБ. З 1995 да 1998 года кіраваў карпарацыяй «Антэй» ў Маскве. З лістапада 2002 па люты 2003 года быў старшынёй урада Чачні.

Пасля звальнення ў ліпені 2016 г. пасла Расіі Міхаіла Зурабава быў прызначаны паслом ва Украіне, але Кіеў адмовіўся ўзгадніць яго кандыдатуру.

Нагадаем, што з 2006 года паслом Расіі ў Беларусі з'яўляўся Аляксандр Сурыкаў.

Чытайце: Кандыдат у паслы Расіі ў Беларусі праславіўся як «сматрашчы ФСБ». Ці стане Беларусь яго трамплінам да найвышэйшых пасад у Маскве?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0