Газаправод «Паўночны паток — 2» не паставіць Германію ў залежнасць ад Расіі, заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель падчас выступу перад студэнтамі ў Тбілісі.

Яна пры гэтым адзначыла, што транзіт расійскага газу праз Украіну неабходна працягваць і пасля таго, як «Паўночны паток — 2» запрацуе.

У час сустрэчы ў Германіі 19 жніўня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запэўніў Меркель, што Расія плануе захаваць транзіт газу праз Украіну. Аб тэмах размовы двух лідараў распавёў тады прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Пуцін і Меркель пагадзіліся, што газаправод выключна камерцыйны і было б «няправільна нейкім чынам палітызаваць гэты праект», дадаў тады Пяскоў.

Супраць будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» актыўна выступае Вашынгтон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?