Машыну «хуткай» дапамогі назвалі Вітаўт.

«Гэтая машына доўгі час не магла стаць у строй праз праблемы з запчасткамі. Па дамоўленасці з Першым добраахвотным мабільным шпіталём (ПДМШ) імя машыне прыдумвалі мы, бо беларусы дапамаглі грашыма, каб яе адрамантаваць», — расказвае Стрыжак.

«Наша супольная гісторыя з украінцамі праходзіла ў часы Вітаўта. Таму і назва Вітаўт — гэта адлюстраванне таго, што мы разам былі тады, разам і цяпер».

Андрэй Стрыжак піша, што Вітаўт — гэта першы «хлопчык» у беларускім аўтапарку. Да гэтага пры дапамозе валанцёраў, неабыякавых людзей, інвестараў на фронт былі адпраўленыя машыны «Ратаўніца», «Мая» і «Зорка».

«Усе машыны цяпер задзейнічаныя, бо на усходзе, наколькі я ведаю, ізноў абвастрэнне. Учора было пяць загінулых і сем параненых сярод вайскоўцаў. Нядаўна мясцовая жыхарка падарвалася на міне. Так што працы нашым машынам хапае».

Машыны мабільныя, пераязджаюць па ўсім фронце ад Марыўпаля да станіцы Луганскай. Машыны працуюць і на эвакуацыі, і на транспарціроўцы параненых. Яны прыдатныя і для працы ў франтавых умовах, і для паездак на далёкія рэйсы.

Брыгады, што працуюць на «Вітаўце» і іншых машынах, увесь час мяняюцца.

«Шмат добраахвотнікаў з ПДМШ прайшлі праз нашы машыны. Калі мы ездзілі рабіць рэпартаж пра тое, як працуе наша «Зорка», нам далі афіцэра, які ездзіў з намі па перадавой. Калі той убачыў машыну, сказаў: «А мяне на ёй эвакуявалі з фронта, калі мяне параніла». Так што нашы машыны ведаюць. Да таго ж мы стараемся зрабіць іх адметнымі. Увосень я планую зноў паехаць у зону канфлікту, і калі пашчасціць убачыць «Вітаўта», то абавязкова дадамо яму беларускага каларыту».

***

Вы таксама можаце падтрымаць гуманітарны маршрут:

Беларусь: папоўніць рахунак мабільнага тэлефона +375445100511 (велком)

Украіна: Прыватбанк 4149605910823426 (з пазнакай «гуммаршрут»)

Другія краіны: на paypal [email protected]

Чытаць яшчэ:

Беларусы купілі рэанімабіль для украінскай арміі

Андрэй Стрыжак: Найлепшы падарунак на маё 30-годдзе — грошы на машыну для АТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?