23 жніўня ў вячэрні час у лясным масіве Партызанскага раёна сталіцы адбыўся выбух. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Следча-аператыўнай групе, што прыбыла на месца здарэння, мясцовыя жыхары таксама ўказалі на танкавы снарад без выбухоўніка, які быў імі знойдзены ў полі непадалёк. Снарад быў забраны і знішчаны.