Здарэнне адбылося каля Новага Тарга на поўдні Польшчы, піша tvn24.

Па словах паліцыі, за рулём аўтамабіля была 18-гадовая дзяўчына, што здавала іспыт на кіраванне аўтамабілем. Калі яна разам з экзаменатарам праязджала нерэгуляваны чыгуначны пераезд, машына заглухла.

У той час праходзіў цягнік Новы Тарг — Закапанэ. Экзаменатар паспеў выскачыць з машыны. Дзяўчына не паспела. З сур'ёзнымі траўмамі яна была дастаўлена ў бальніцу, дзе памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0