Цырымонія адкрыцця «Паўночнага патоку», 2012 год. Фота: прэс-служба Крамля.

Латыніна піша, што галоўная мэта «Паўночнага патоку — 2» геапалітычная — прывязаць да сябе Нямеччыну. У выпадку будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» Германія становіцца галоўным размеркавальнікам расійскага газу ў Еўропе. А расійскі газ, асабліва з улікам вычарпання радовішчаў Паўночнага мора, сапраўды застаецца калі не адзінай, то безальтэрнатыўнай крыніцай. «Паўночны паток — 2» гарантуе, што Нямеччына будзе вымушана працягваць лічыцца з Расіяй, што б Крэмль ні выкінуў.

А выкінуць Масква можа дзве рэчы, лічыць журналістка «Новай газеты». Першае — пачаць чарговы раўнд вайны на ўсходзе Украіны. Другое — анексаваць Беларусь.

Латыніна лічыць, што Беларусь — ласы кавалак, які б дазволіў Пуціну вырашыць праблему 2024 года і застацца ва ўладзе.

«У гэты год сканчаецца чарговы прэзідэнцкі тэрмін, і, каб яго падоўжыць, трэба мяняць Канстытуцыю. А ў выпадку аб'яднання Расіі і Беларусі Канстытуцыю прыйдзецца мяняць само сабой. Дзяржава ж зменіцца — і Канстытуцыя таксама»,

— піша Латыніна.

Прапускная здольнасць «Паўночнага патоку — 2» — 55 мільярдаў кубаметраў на год — прыкладна адпавядае прапускной здольнасці беларускай трубы, якой, дарэчы, на 100% валодае «Газпром».

Цяпер «Газпром» перакрыць гэтую трубу не можа: гэта паралізуе пастаўкі газу ў Еўропу. Але перакрыць яе пасля будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» будзе нескладана, упэўнена публіцыстка.

«Пры гэтым беларускія газавыя сеткі маюць адно фундаментальнае і патэнцыйна фатальнае адрозненне ад украінскіх: а менавіта яны ўсе — і магістральныя, і размеркавальныя — на 100% належаць «Газпрому». Так што рэверс будзе арганізаваць немагчыма»,

— піша Латыніна.

А вось Украіна ад «Паўночнага патоку — 2» нічога не страціць, мяркуе журналістка «Новай газеты». Тыя $2 мільярды ў год, якія атрымлівае Украіна ад транзіту расійскага газу, Украіне без праблем кампенсуюць ЕС і ЗША. А паставіць Украіну на калені, перакрыўшы газ, не атрымаецца: Украіна вось ужо чацвёрты год атрымлівае газ рэверсам, а не з Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру