Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа актыўна разглядае пытанне ўступлення Украіны ў НАТА. Пра гэта заявіў дарадца Белага дома па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан на прэс-канферэнцыі ў Кіеве пасля перамоў з украінскім кіраўніцтвам.

Джон Болтан і Пётр Парашэнка. Фота: Укрінфарм.

«Адміністрацыя Джорджа Буша ў 2008 годзе прапанавала, каб для Украіны і іншых краін была паскорана праграма прыняцця ў сябры НАТА. Але з гэтым еўрапейскія калегі, на жаль, не пагадзіліся. Але я думаю, што зараз наша адміністрацыя актыўна разглядае гэтае пытанне, зыходзячы з інтарэсаў Украіны, некалькі крокаў было зроблена, але многае залежыць ад Украіны — якім чынам яна выканае ўмовы, і палітычныя, і вайсковыя. Але ёсць прагрэс», — сказаў ён.

Нагадаем, саміт Паўночнаатлантычнага альянсу пацвердзіў рашэнні, прынятыя на саміце ў Бухарэсце 2008 года, паводле якіх Украіна ў будучыні можа стаць сябрам НАТА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру