Урачыстая цырымонія ўстаноўкі памятнага знака ў гонар заснавання беларуска-кітайскага завода па вытворчасці нітрату калію адбылася сёння побач з прамысловай пляцоўкай Беларуськалія, перадае БелТА.
Праект будзе рэалізаваны сумесна з кампаніяй Migao Corporation — лідарам кітайскага рынку спецыялізаваных угнаенняў. Сыравінай стане беларускі калій хлорысты і нітрат амонію знешніх пастаўшчыкоў.
Плануецца, што рынкамі збыту за мяжой стануць краіны ЕС, Турцыя і Расія.
На памятным знаку надпісы зроблены кітайскай і рускай мовамі.
0
0
0
0
0
0