81-гадовы амерыканскі сенатар Джон Макейн вырашыў адмовіцца ад далейшага лячэння пухліны мозга, якая была дыягнаставана ў яго ў 2017 годзе, паведамляе CNN.

Джон Макейн. Фота: Wikimedia Commons.

У заяве сям'і сенатара гаворыцца, што Макейн ужо пражыў даўжэй, чым многія чакалі.

Сваякі Макейна падзякавалі яго сябрам і памочнікам, а таксама многім тысячам людзей, якія згадваюць яго ў сваіх малітвах.

У ліпені 2017 года ў Джона Макейна дыягнаставалі гліябластому. Нягледзячы на захворванне, ён працягваў працаваць у амерыканскім Сенаце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру