Ужо некалькі гадзін работнікі дзяржаўнай лясной аховы тушаць пажар у Палескім лясгасе. Буйное узгаранне пачалося сёння на балоце каля вёскі Альманы Столінскага раёна.

Паводле інфармацыі Брэсцкага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання, на момант прыезду першага падраздзялення з працаўнікоў Палескага лясгаса ачаг ужо складаў 5 гектараў.

Сітуацыю істотна ўскладняе адсутнасць дарог. Дабрацца да ачага ўзгарання можна толькі пешшу або на ўсюдыходзе. Акрамя таго, хуткаму распаўсюджванню агню спрыяе моцны вецер. На ліквідацыю пажару задзейнічалі 18 работнікаў Палескага лясгаса, а таксама ўсюдыход.

Паводле папярэдніх даных, прычынай узгарання стала парушэнне правіл пажарнай бяспекі. Хутчэй за ўсё, крыніцай пажару магла стаць незатушаная цыгарэта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру