Улады ЗША адрадзілі Другі флот Вайскова-марскіх сіл ЗША, каб кантраляваць актыўнасць Расіі ў Паўночнай Атлантыцы, паведамляе Stars and Stripes. Урачыстая цырымонія адкрыцця Другога флоту адбылася 24 жніўня на борце авіяносца USS George H.W. Bush.

«Наш марскі кантроль, наша дэманстрацыя сілы — два жыццёва важныя элементы нашай нацыянальнай бяспекі — аспрэчваюцца дзяржавамі, якія адраджаюцца, а менавіта Расіяй і Кітаем», — заявіў на цырымоніі кіраўнік камандавання сіл флоту ЗША адмірал Крыстафер Грэдзі. «Нам, як вайскова-марскому флоту, як нацыі, не даводзілася сутыкацца з такімі сапернікамі з тых часоў, як амаль тры дзесяцігоддзі таму скончылася халодная вайна», — дадаў ён.

Другі флот ЗША расфарміравалі ў 2011 годзе ў мэтах скарачэння выдаткаў. Пра планы адрадзіць Другі флот стала вядома ў маі гэтага года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру