У канцы мая ў Мёрах пабудавалі новую бальніцу. Разам з новым будынкам з'явілася і новая платная паслуга — з пацыентаў, якія ляжалі ў стацыянары, бралі грошы за зарадку тэлефонаў. У медыцынскай установе сцвярджалі, што ўсё законна. Аднак цяпер гэтым пытаннем зацікавілася пракуратура.
Пракурор Мёрскага раёна Іван Воўчык паведаміў, што ў бальніцы сапраўды дзейнічаў прэйскурант карыстання ўласнымі электрапрыборамі, што з'яўляецца парушэннем закона.
Падчас праверкі выявілі і іншыя парушэнні. Цяпер ад галоўнага лекара бальніцы патрабуюць ліквідаваць парушэнні і не дапускаць іх у будучыні. Таксама пракуратура патрабавала спыніць практыку неабгрунтаванага збірання платы за выкарыстанне ўласных электрапрыбораў. Вінаватых асоб прыцягнуць да адказнасці.
Чытайце таксама: У мёрскай бальніцы з пацыентаў бяруць грошы за зарадку тэлефонаў





