30-я асобная Наваград-Валынская Ровенская механізаваная брыгада будзе насіць імя князя Канстанціна Астрожскага, паведамляе каардынатар групы распрацоўшчыкаў новай атрыбутыкі Узброеных Сіл Украіны Віталь Гайдукевіч.
Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі нарадзіўся ў 1460 годзе на Валыні. Вядомы вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. 8 верасня 1514 года ў бітве пад Оршай войскі ВКЛ і Польскай Кароны пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага разбілі маскоўскае войска.





